22.04.2019 / 21:34

У Бялынічах дзяўчынка захраснула нагой паміж прыступкамі горкі

20 красавіка ў Бялынічах 12-гадовая дзяўчынка захраснула нагой паміж прыступкамі дзіцячай горкі, паведамляе МНС.

Дзяўчынка не змагла выбрацца ні самастойна, ні з дапамогай дарослых. На месца здарэння прыехалі ратавальнікі, якія расціснулі палкі з дапамогай ручных кусачак і вызвалілі дзіця.

Медыцынская дапамога школьніцы не спатрэбілася.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру