Памёр прадзюсар Стыў Голін. Яму было 64 гады. Мужчына доўгі час змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Голін прадзюсаваў такія фільмы як «Гульня», «Вечнае ззянне чыстага розуму», «Выжыўшы», «Дзікія сэрцам», «Быць Джонам Малковічем», а таксама серыялы «Сапраўдны дэтэктыў», «Містэр Робат» і іншыя.

У 2016 годзе Голін атрымаў «Оскар» за фільм «У цэнтры ўвагі» (Spotlight) пра бостанскіх журналістаў, што зрабілі расследаванне пра факты педафіліі ў каталіцкай царкве ў ЗША

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0