Самым часта выкарыстоўваным ненадзейным паролем стаў «123456», яго выкарыстоўваюць 23,2 мільёна брытанскіх карыстальнікаў сеткі. Следам з вялікім адрывам ідуць «123456789», «qwerty», «password» і «1111111».
Таксама ў якасці пароляў брытанцы часта выкарыстоўваюць імёны (у прыватнасці, было выяўлена 432 тысячы пароляў «ashley»), назвы футбольных клубаў, музычныя гурты, а таксама імёны персанажаў з коміксаў і анімэ.
Даследчыкі называюць пароль «123456» найгоршым ўжо пяты год запар. Нягледзячы на папярэджанні экспертаў, ён застаецца вельмі папулярным і распаўсюджаным.