Федэрацыя футбола абвясціла білетную праграму на матчы адборачнага турніру Еўра-2020 са зборнай Нямеччыны і Паўночнай Ірландыяй у чэрвені. Гульні пройдуць у Барысаве, бо стадыён «Дынама» будзе заняты пад падрытоўку да Еўрапейскіх гульняў.

Матч з Нямеччынай пройдзе 8 чэрвеня (субота), з Паўночнай Ірландыяй 11 чэрвеня (аўторак). Пачатак гульняў у 21.45.

Білеты разбіты на пяць катэгорый. На чэмпіёнаў свету 2014 года даражэй, чым на ірландцаў. На немцаў самы танны квіток — 15 рублёў

Білеты можна купіць на сайце ticketpro.by

Катэгорыя Сектары/шэрагі Беларусь — Нямеччына Беларусь — Паўночная Ірландыя
Прэміум  А4 (8—22)
B1 (8—22)
E4 (8—22)
F1 (8—21)
70 30
Вышэйшая A3 (4—22)
A4 (4—7)
B1 (4—7)
B2 (4—22)
E3
E4 (1—7)
F1 (1—7)
F2
50 25
Першая A2 (3—22)
B3 (3—22)
E2, F3
30 15
Другая A1
A2 (1—2)
A3 (1—3)
A4 (1—3)
B1 (1—3)
B2 (1—3)
B3 (1—2)
B4, С1, D3, E1, F4, H3
20 10
Трэцяя C2, D1, D2, H1, H2 15 5

Нагадаем, што зборная Беларусі стартавала з дзвюх паразаў у адборы да Еўра: ад Нідэрландаў і той самай Паўночнай Ірландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0