Для бою ў гарадской забудове

Баявы модуль — гэта складаная сістэма, якая аб'ядноўвае ў сабе цэлы спектр рознага абсталявання: цеплавізары, лазерныя далямеры, мікраэлектроніку, а таксама сістэмы сувязі. Усё гэта неабходна для хуткага выяўлення і знішчэння цэляў.

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Лёгкая дыстанцыйна кіраваная платформа ад КБ «Дысплей» валодае ўсімі гэтымі якасцямі, спалучаючы ў сабе высокую эфектыўнасць і нізкі кошт у параўнанні з замежнымі аналагамі. Платформа важыць усяго 16 кг і адрозніваецца гнуткасцю прымянення: яе можна выкарыстоўваць у перыметры баявога ахоўвання, для аховы і абароны маршрутаў вырушэння, блокпастоў, для блакавання шляхоў магчымага выхаду праціўніка і тэрарыстычных груп.

Лазерны далямер дазваляе выяўляць цэлі на далёкасці да двух кіламетраў. Улічваючы, што баявы модуль прызначаны для працы ва ўмовах шчыльнай гарадской забудовы, гэтага хапае з лішкам. Але па жаданні заказчыка гэтая дыстанцыя можа быць павялічана да пяці кіламетраў.

Добра ўзброены

Тут падыход канструктараў быў ажыццёўлены па схеме: прастата і эфектыўнасць. Стралковае ўзбраенне — звычайны аўтамат Калашнікава, робат умее спраўляцца з гэтай зброяй. Гэта зручна — у выпадку пашкоджання АК яго лёгка можна замяніць штатнай зброяй, і гэтая аперацыя не запатрабуе дадатковых ведаў.

Фота: Дзяржкамваенпрам.

Фота: Дзяржкамваенпрам.

Зброя камплектуецца стандартным магазінам, разлічаным на 30 патронаў. Аднак маюцца варыянты яго абсталявання і барабанным магазінам павялічанага аб'ёму. Таксама модуль узброены двума рэактыўнымі супрацьтанкавымі гранатамётамі РПГ-26 «Аглень».

РПГ-26 — сур'ёзная зброя, здольная прапаліць браніраваны транспарцёр МТ-ЛБ наскрозь, ад аднаго борта да другога, прычым кратаваныя экраны бранятэхніку не выратуюць. Ды і не ўсякі танк устоіць: максімальная бронепрабівальнасць стрэлу РПГ-26 складае 440 мм сталёвай гамагеннай броні.

Разумная сістэма

Кіраваць БМ досыць лёгка: пры дапамозе кампактнага пульта ўся неабходная інфармацыя выводзіцца на дысплей. Выявіць парушальніка баявы модуль здольны самастойна, а спецыяльныя алгарытмы дазваляюць аўтаматычна сачыць за рухомай цэллю.

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Прыцэльныя сістэмы дазваляюць аператару знішчыць роставую мішэнь на далёкасці да кіламетра. Баявы модуль здольны запомніць да дзесяці розных цэляў і затым самастойна іх абстраляць.

Баявы модуль можа размяшчацца не толькі на бронеаўтамабілі або стацыянарным аб'екце, але і на гусенічнай платформе, ператвараючыся такім чынам у пільнага вартавога. Ён можа не толькі ахоўваць тэрыторыю, але і самастойна высочваць тэрарыстаў падчас спецаперацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?