Сёлета ў Слоніме пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Менавіта да гэтай падзеі і плануецца адкрыць помнік Льву Сапегу, паведамляе sb.by
Помнік плануецца паставіць у цэнтры горада на плошчы Леніна. Паводле задумкі скульптараў вышыня бронзавага помніка будзе больш за 3 метры і разам з пастаментам складзе 4,1 метра. Адзін з аўтараў праекта - ураджэнец вёскі Чамяры Слонімскага раёна Іван Міско. Разам з ім над помнікам працуюць мінскія скульптары Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.
sb.by
Гетман ВКЛ і вялікі канцлер Леў Сапега ў 1586 годзе атрымаў у кіраванне Слонім. Па яго просьбе ў 1591 г. гораду было дадзена магдэбургскае права, падараваны герб, на якім намаляваны леў, які трымае залатую стралу. За час яго кіравання Слонім стаў развітым цэнтрам рамёстваў і гандлю.