На вуліцы Валадарскага ў Мінску рабочыя зранку 23 красавіка дэмантавалі тэлевізійныя талеркі, усталяваныя на фасадзе дамоў, паведамляе Еўрарадыё.
Рабочыя патлумачылі, што дэмантуюць незаконна ўсталяваныя талеркі ў рамках падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Талеркі, усталяваныя законна, яны не чапаюць.