23.04.2019 / 10:37

Паглядзіце, як незвычайна цяпер выглядае найбольшая мінская кнігарня «Светач» ФОТЫ 5

Найбуйнейшы кніжны магазін Мінска — Дом кнігі «Светач» (пр. Пераможцаў, 11) — аднавіў працу 22 красавіка ў тэставым рэжыме, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Прасторныя залы, новая і сучасная мэбля, шырокі выбар літаратуры, канцылярскіх тавараў, папяровай і сувенірнай прадукцыі — усё гэта гараджане і госці сталіцы могуць ацаніць ужо сёння.

Зараз «Светач» — светлая і прасторная прастора ў два паверхі. Да рэканструкцыі плошча магазіна складала 1 ​​300 кв. м. Зараз — каля за 2 000 квадратаў. Раней у гэтым жа будынку знаходзіўся гандлёвы цэнтр. Ён вызваліў памяшканне, за кошт чаго і павялічылася плошча кнігарні.

Рамонтныя работы ў краме ўсё яшчэ працягваюцца. На першым паверсе цяпер збіраюць новыя стэлажы, а вось другі амаль гатовы.

— Яшчэ будуць устаноўлены канапы з падушкамі, пуфікі. Залы ўпрыгожым кветкамі. На другім паверсе запрацуе кафэ. Побач з ім — зона для прэзентацый, — распавяла загадчыца філіяла ААТ «Белкніга» «Дом Кнігі «Светач» Алена Бандарэнка. — Павесім вялікі манітор, які будзе інфармаваць нашых наведвальнікаў аб кніжных навінках.

3
хамса / Адказаць
23.04.2019 / 11:11
прыгожа.. б-ч-б расстаулены выданнi)
i канечне тут не абыйшлося без вялiкага 4 (на другiм фота))

6
Мікола / Адказаць
23.04.2019 / 12:27
90% расейскага шлака, кшталту "Астрология" як на фота
0
Ганулька / Адказаць
23.04.2019 / 13:06
И большая просьба к администрации: не закрывать произвольно магазин просто потому, что вам хочется, вывесив объявление "по техническим причинам". Особенно вы любите это делать в пятницу и перед праздниками.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру