belchemoil.by

belchemoil.by

Расійская нафта з павышаным утрыманнем хлорарганічных злучэнняў пачала паступаць у Еўропу і Украіну, паведаміў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў журналістам у Мазыры ў аўторак, паведамляе Interfax.by.

«Па выніках тых пробаў, якія адабраны на мяжы Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, мы канстатавалі, што няякасная нафта ўжо паступіла на тэрыторыю Еўрасаюза. Мы таксама валодаем аператыўнай інфармацыяй, што нафта са змененымі характарыстыкамі ўжо знаходзіцца на тэрыторыі Украіны», — сказаў Сізоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0