БелТА

БелТА

ААТ «Нафтан» пайшло на рэзкае вымушанае памяншэнне перапрацоўкі нафты, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Для недапушчэння выхаду са строю абсталявання з-за карозіі і для прадухілення зніжэння актыўнасці каталізатараў, якія выкарыстоўваюцца ў працэсах перапрацоўкі нафты, наваполацкі НПЗ вымушаны быў пайсці на рэзкае зніжэнне перапрацоўкі нафтавай сыравіны.

«У суботу, 20 красавіка, на прадпрыемстве прыступілі да паніжэння загрузкі першасных установак па перапрацоўцы нафты, у нядзелю, 21 красавіка, магутнасці прыйшлося панізіць яшчэ на 10%. У цяперашні час загрузка ААТ «Нафтан» па нафтавай сыравіне складае менш за 55% ад узроўню першага квартала 2019 года. Цалкам спынена перапрацоўка на ўстаноўцы АТ-8, уведзенай у эксплуатацыю ў 2017 годзе», — праінфармавалі на прадпрыемстве.

Прычынай такой сітуацыі стала выяўленне павышанага ўтрымання арганічных хларыдаў у экспартнай сумесі Urals, якая паступае па магістральным нафтаправодзе з Расіі. Утрыманне хларыдаў у сыравіне, якая транспартуецца па сістэме магістральных трубаправодаў сістэмы «Транснафты», у дзясяткі разоў перавысіла нормы ДаСТ.

Расійская «Транснафта» прызнала наяўнасць праблем і абяцае вырашыць іх на працягу некалькіх найбліжэйшых дзён. Сустрэча расійскіх і беларускіх спецыялістаў для абмеркавання шляхоў выхаду з сітуацыі адбудзецца сёння, дадалі ў ААТ «Нафтан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0