Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Мінабароны.
«Міністэрства абароны выказвае спачуванне родным і блізкім радавога Калачынскага Віктара Андрэевіча, які памёр 23 красавіка ў Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі ў выніку цяжкіх траўмаў, атрыманых напярэдадні», — гаворыцца ў паведамленні.
«Камісія Мінабароны працягвае праверку па факце грубага парушэння правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ў 103 асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе, у выніку якога адбыўся наезд аўтамабіля на вайскоўца».
Здарэнне ў 103-й брыгадзе адбылося раніцай у панядзелак, Віктара Калачынскага прыціснула машынай.
Салдат тэрміновай службы, які быў за рулём машыны, знаходзіцца ў вайсковай частцы. Пацярпелага адправілі ў рэанімацыю, яго стан адразу ацэньвалі як цяжкі.
За апошнія месяцы гэта не першы выпадак, звязаны з траўміраваннем вайскоўцаў у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, якую называюць паказальнай.