23.04.2019 / 14:36

Старшыню Саюза палякаў вызвалілі ад адказнасці за арганізацыю кірмашу на Казюкі. Справу спынілі 8

Старшыню непрызнанага дзяржавай Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс вызвалілі ад адказнасці за арганізацыю традыцыйнага кірмашу, піша Радыё Свабода.

Суд Ленінскага раёна Гродна 23 красавіка спыніў адміністрацыйную справу супраць А. Борыс.

Справу разглядала суддзя Алена Пятрова. У якасці сьведкаў выступілі міліцыянты. Паводле суддзі, Борыс парушыла парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў (ч. 2 арт. 22.34 КаАП Беларусі).

Анжаліка Борыс не прызнала сваёй віны, бо ладзіла кірмаш згодна са статутам СПБ.

Кірмаш праводзіўся ў Гродне ва ўнутраным дворыку побач з польскім кансулятам 3 сакавіка. Як патлумачыла Анжаліка Борыс, гэтую тэрыторыю СПБ арандуе.

У судзе лідарка неафіцыйнага СПБ назвала працэс камедыяй і заявіла, што ён палітызаваны. За ім, паводле яе меркавання, стаіць КДБ.

«Гэта ўдар па польскай меншасці ў Беларусі, па польскай культуры», — адзначыла Борыс.

Па словах Борыс, яна працягне займацца папулярызацыяй польскай мовы і культуры. «Тое, чым я займалася, буду займацца далей, хочаце — судзіце, хочаце саджайце», — сказала кіраўніца непрызнанага ўладамі Саюза палякаў.

Падтрымаць Борыс у судзе прыйшлі каля ста чалавек, сярод іх палітык Аляксандр Мілінкевіч, журналіст Анджэй Пачобут, экс-старшыня СПБ Тадэвуш Гавін. Усе прысутныя не змясціліся ў залі.

4
Павел / Адказаць
23.04.2019 / 15:32
Ужо ня ведаюць улады да чаго прычапіцца. Палякаў Лукашэнка яшчэ больш за беларусаў ненавідзіць (мяркуючы па яго асобным выказваньням).
8
AlexxelA / Адказаць
23.04.2019 / 15:36
Я супраць суду над бязвіннымі, і нясупраць польскай мовы й культуры. А ў пані Борыс я б пацікавіўся, ці не думае яна папулярызаваць беларускую мову й культуру. Бо ў абсалютнай большасці мясцовых католікаў, паводле чаго запісаных у палякі, родная мова - беларуская, і культура такая ж.
3
Павел / Адказаць
23.04.2019 / 17:06
AlexxelA піша:
А ў пані Борыс я б пацікавіўся, ці не думае яна папулярызаваць беларускую мову й культуру....
Беларускую мову павінны папулярызаваць беларусы а не палякі. Гэта відавочны факт.

Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру