Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Банкаўскія работнікі выявілі ў 2018 годзе 900 падробленых грашовых знакаў, што на 13% менш, чым у 2017 годзе, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на інфармацыю Нацбанка.

Традыцыйна больш за ўсё падрабляюць даляры ЗША (52,8%). Доля падробленых расійскіх рублёў склала 30%, падробленых еўра - 13%. Беларускія рублі падрабляюць параўнальна рэдка - 1,9%.

Каля 44% фальшывых грошай выявілі ў сталіцы. А наогул падробкі канфіскоўвалі з абарачэння ў 63 населеных пунктах краіны.

Калі параўноўваць з 2017 годам, то значна менш стала фальшывых купюр расійскіх і еўра: адпаведна на 20,6% і 23,5%.

Колькасць выяўленых падробленых даляраў ЗША скарацілася ў 2018 годзе толькі на 3,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0