23.04.2019 / 14:56

ЗША падтрымалі ідэю перамоваў Зяленскага з Пуціным 3

Спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША па пытаннях Украіны Курт Волкер выказаўся за прамы дыялог паміж абраным прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Адзначаецца, што Волкер падтрымаў пазіцыю Зяленскага наконт Данбаса. «Ён [Зяленскі] хоча вярнуць землі. Ён не збіраецца адступаць ад гэтага (…). Я думаю, што яго жаданне весці прамыя перамовы з Пуціным — гэта правільная рэч», - падкрэсліў дыпламат.

Раней Зяленскі заяўляў, што ні ў каго няма адказу, як можна спыніць Расію на ўсходзе Украіны. Аднак ён хоча пакараць вінаватых у пачатку канфлікту на Данбасе.

7
любите родину мать вашу / Адказаць
23.04.2019 / 16:08
какие "прямые переговоры"? их-там-нет! руским, сесть за переговоры - признать, что - их-там-есть. не надо новому преЗЕденту никуда садиться(следующий посадит). "провал" в этих "переговорах", будет первым его провалом. и на руку - порохо-оппозиции.
4
Nokia / Адказаць
23.04.2019 / 16:33
Бла-бла-бла.
Зяленскі будзе пазбягаць сустрэчы з Пуціным ці Мядведзевым.
п.с. Тарыфы ён не знізіць, за карупцыю не пасадзіць, бо гэта не Прэзідэнта паўнамоцтвы. Вайну немагчыма скончыць, калі канешне ж не капітуляваць. Дык што ён можа выканаць з таго што абяцалася ? Хутка яго будуць ненавідзець за тое, за што ненавідзелі Пораха. 
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
23.04.2019 / 21:09
Nokia, ты выпадкова не Рыгоравіч? разбіраешся ва ўсіх пытаннях унутранай і знешняй палітыкі. Хіба толькі пра азімыя і каласавыя пакуль не пісаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру