23.04.2019 / 15:49

Мазырскі НПЗ знізіў загрузку магутнасцяў на 40% 2

На Мазырскім НПЗ з-за паступлення няякаснай расійскай нафты зніжана загрузка магутнасцяў на 40%. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, піша БелТА

«У цяперашні час вымушана была зніжана загрузка і ў ААТ «Нафтан», і на Мазырскім НПЗ. Мы пайшлі на зніжэнне загрузкі прыкладна на 40% на мазырскім заводзе і прыкладна на 50% - на «Нафтане», - адзначыў Уладзімір Сізоў.

Ён таксама растлумачыў, што цяпер прымаюцца меры па мінімізацыі пастаўкі сыравіны з якасцю, што не адпавядаюць стандартам, шляхам развядзення яго іншымі гатункамі нафты, у тым ліку пастаўленымі па чыгунцы. «Папярэдняга паведамлення аб тым, што будзе паступаць нафта неадпаведнай якасці, мы не атрымлівалі», - удакладніў намеснік старшыні «Белнафтахіма».

0
Вясковы Лірнік / Адказаць
23.04.2019 / 21:15
Вельмі своечасовы выпадак. Ці ня так? Далей будзе: - Где доказательства? - Ей богу, совершенно случайно. 
 А я сваёй пастановай вырашыў: не карыстацца іхнымі таварамі й харчамі, не глядець усялякіх Стасаў Кіркоравічаў Лабадоў і Правет Андреев. Канешне й ЛАДА купляць мне зрабілася западло
0
Вашаимя / Адказаць
24.04.2019 / 11:14
Соляная кислота пошла на выходе вместо бензина? Как автотранспорт перенесет? А самолет? Диверсанты!  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру