23.04.2019 / 17:17

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту, у выніку якога салдата расціснула машынай 5

УСК па Віцебскай вобласці завяла ў дачыненні да 19-гадовага вайскоўца крымінальную справу па ч. 2 арт. 464 (парушэнне правілаў кіравання або эксплуатацыі машын), паведамляе БелТА.

Паводле следства, 22 красавіка з вайсковай часці паступіла паведамленне пра траўміраванне салдата транспартнай машынай. 19-гадовы кіроўца, знаходзячыся ў кабіне МАЗ, не ўпэўніўся, што рычаг каробкі перадач знаходзіцца ў нейтральным становішчы, і запусціў рухавік. Гэта прывяло да руху машыны наперад і сутыкнення з іншым аўтамабілем, які наехаў на салдата. Вайскоўца прыціснула да прычэпаў, яго даставілі ў бальніцу. Сёння малады чалавек памёр у бальніцы.

Чытайце таксама: Памёр салдат, якога расціснула машынай у паказальнай часці пад Віцебскам

4
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
23.04.2019 / 18:11
По вине 19-летнего ротозея в чью-то семью пришло страшное горе... Искренние соболезнования родителям.
3
Матёрый / Адказаць
23.04.2019 / 18:23
В армию берут всех подряд. План, показатели. Не знаю. Генералы толстеют, размножаются.
1
Ladzimir / Адказаць
23.04.2019 / 18:26
Вінаватым зробяць 19-ці гадовага жаўнера, які за месяц да арміі палучыў пасведчанне кіроўцы, і месяц , альбо два месяцы паезддзіў за стырном машыны.
Мог ен набыць  за гэты тэрмін неабходны вопыт? Канешне не!
Які балван пасадзіў яго за стырно аўтамабіля , які павінен быў працаваць з жаўнерамі пры пагрузцы-выгрузцы. Што не было болей вопытнага кіроўцы? Альбо прапараў мала ў нашай арміі?
А такім трэба па году катацца на палігоне, а потым ужо дазваляць працаваць на такіх аб'ектах !
Лічу  што вінаваты той, хто пусціў такога кіроўцу да працы з людзьмі!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру