Туркменская служба «Радыё Свабода» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла аб тым, што Міністэрства адукацыі Туркменістана вызначыла спіс універсітэтаў, дыпломы якіх будуць прызнавацца.

Беларуская ВНУ ў гэтым спісе толькі адна — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 

Спіс «дазволеных» ВНУ, які нібыта пачне дзейнічаць з 1 верасня

Спіс «дазволеных» ВНУ, які нібыта пачне дзейнічаць з 1 верасня

Выданне ўдакладняе, што на практыцы гэта будзе рэалізавана такім чынам — толькі студэнтам, якія вучацца ў «афіцыйным» універсітэце, бацькі змогуць высылаць грошы. У Туркменістане з гэтым строга — валюту проста так не купіш і з краіны не выведзеш. 

Для беларускай сістэмы адукацыі рашэнне туркменскіх уладаў можа выглядаць праблемай, калі глядзець на гэта выключна прагматычна — усё ж, туркмены плацілі грошы. І грошы большыя, чым беларусы.

Дэвальваванне адукацыйнага працэсу, якое адбываецца з прыездам замежных студэнтаў, што не размаўляюць ні на адной з дзяржаўных моваў Беларусі, пакуль пакінем у баку.

У гэтым (2018/2019) навучальным годзе ва ўніверсітэтах краіны вучыцца 7 749 турменскіх студэнтаў. І толькі частка з іх — у БДУ.

Як на такі закідон туркменскіх уладаў будуць рэагаваць беларускія ўніверсітэты?

На гэтае пытанне «Нашай Нівы» у Міністэрстве адукацыі не адказалі, пацвердзіўшы што такая пастанова туркменаў сапраўды існуе.

Ва ўніверсітэтах таксама пакуль не ведаюць, як рэагаваць на туркменскае новаўвядзенне.

У прыватнасці, у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэта, дзе традыцыйна вучыцца шмат туркменаў, адказаюць, што пакуль толькі вывучаюць новыя рэаліі.

«Сапраўды, мы атрымалі інфармацыю, што змянілася палажэнне аб прызнанні дыпломаў і спісу спецыяльнасцяў. Тут вялікі спіс. Мы яго вывучаем», — адказала першы прарэктар БДПУ Святлана Копцева. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?