23.04.2019 / 18:43

Дзяржаўныя школы ў Латвіі перавядуць на латышскую мову. Суд прыняў канчатковае рашэнне 6

Канстытуцыйны суд Латвіі прызнаў перавод адукацыі нацменшасцяў (перш за ўсё рускіх) у дзяржаўных і муніцыпальных школах на латышскую мову такім, што адпавядае Канстытуцыі, паведамляе Delfi.

Рашэнне зачытвалі 2 гадзіны. Па словах суддзі Саніты Осіпавай, трэба было ўсім усё растлумачыць, каб пытанняў ужо не заставалася. Яна прызнала, што справа была адной з самых аб'ёмных і адчувальных у гісторыі Канстытуцыйнага суда Латвіі.

Суд адзначыў, што вельмі важна абмяркоўваць усе рашэнні ў дачыненні да нацменшасцяў з іх прадстаўнікамі не толькі ў статусных установах, але і з недзяржаўнымі арганізацыямі, і з простымі грамадзянамі. Каб ні ў каго не ўзнікала сумненняў у законнасці таго, што адбываецца.

Суд таксама адзначыў, што міжнародныя арганізацыі выказваюць клопат наконт сітуацыі. Аднак, як удакладніў амбудсмен Юрыс Янсанс, у гэтых арганізацый няма ўсёй інфармацыі пра сітуацыю ў краіне. Таксама суд узяў пад увагу гісторыю Латвіі і змяненне нацыянальнага складу краіны ў савецкія гады.

6
гоблін / Адказаць
23.04.2019 / 19:21
Вива Ла Твиа!)
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
23.04.2019 / 21:04
Хоць адна добрая навiна за дзень!
28
Брыдкая пачвара / Адказаць
23.04.2019 / 21:29
гоблін, чаму радуешся? Што нашых суайчынікаў , як і іншыя нацмяньшыствы робяць людзьмі другога гатунка, без мовы і культуры.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру