Начныя вучэнні МНС пройдуць на станцыях метро «Маскоўская» і «Парк Чалюскінцаў» з 00:00 да 03:30 24 красавіка, паведамляе МНС.

Ратавальнікі будуць адпрацоўваць парадак узаемадзеяння супрацоўнікаў МНС і работнікаў метрапалітэна ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Яны таксама правядуць трэніроўку па тушэнні палаючага цягніка ў перагоне паміж станцыямі. Падчас трэніровак будзе задзейнічана тэхніка і асабовы склад МНС, таму гараджан просяць не турбавацца з-за значнай колькасці ратавальнікаў і спецыяльнай тэхнікі ў раёне названых станцый метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0