Пажар адбыўся на тэрыторыі Версаля ў прыгарадзе Парыжа.

Каля 17:00 па мясцовым часе (18:00 у Беларусі) загарэўся аўтамабільны гараж. У яго тушэнні ўзялі ўдзел каля 80 пажарных і 30 адзінак спецтэхнікі. Адзін чалавек атрымаў лёгкія раненні.

Людзей з размешчаных паблізу будынкаў эвакуіравалі. Ратавальнікі таксама арганізавалі перыметр бяспекі. Агонь лакалізавалі.