Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў, што рады апынуцца на расійскай зямлі.
Фота з інстаграма Алега Кажамякі.
Кім сказаў пра гэта ў ходзе сустрэчы прадстаўнікамі адміністрацыі Прымор'я на станцыі Хасан. Лідар КНДР прыехаў на цягніку.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што яго візіт толькі «першы крок» у развіцці адносін дзвюх краін.
Паведамляецца, што Кім Чэн Ын адмовіўся ад каравая.
У цэнтры Уладзівасток — варушняк. Мыюць вакзал, дарогі, прыбіраюць смецце, частка дарог раніцай была перакрытая, паведамляе vostokmedia.
Галоўная падзея — сустрэча з прэзідэнтам Расіі — адбудзецца на востраве Рускі 25 красавіка.