Лукашэнка зробіць афіцыйны візіт у Кітай. 25—27 красавіка прыме ўдзел у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях» у Пекіне. Акрамя таго, на палях мерапрыемствы кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг двухбаковых сустрэч, паведамляе БелТА

Прымаючы ўдзел у працы саміту, Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыблення супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю.

Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць розныя пытанні.

Адбудуцца, як плануецца, і іншыя перамовы з замежнымі лідарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0