24.04.2019 / 09:48

У Столінскім раёне — буйны пажар: гарыць 200 гектараў лесу і сухой травы ФОТА 4

На Століншчыне ратавальнікі змагаюцца з буйным пажарам у экасістэме, задзейнічана авіяцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе 112.by

Аб узгаранні сухой расліннасці ў балоцістай мясцовасці, лесу ля вёскі Альманы паведамілі леснікі 23 красавіка каля 7.50. Для ліквідацыі пажару задзейнічаны ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі Столінскага раёна.

«На месцы працуюць два Мі-8 авіяцыі МНС, верталётамі ажыццёўлены 42 скіды вады. Агульная плошча пажару, пройдзеная агнём, склала 200 га (50 га — лес, 150 га — сухая расліннасць). Задзейнічаны больш за 100 чалавек, арганізаваны падвоз вады для запраўкі усюдыходаў, АРС і ранцавых вогнетушыцеляў», — паведамляе МНС.

Вядзецца маніторынг становішча. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, сёння раніцай адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Столінскім райвыканкаме.

0
Кажыма праўду / Адказаць
24.04.2019 / 10:39
Мад. Выдалена па прычыне знявагі да сельскага насельніцтва.
1
меркаванне / Адказаць
24.04.2019 / 12:00
Ляхтарат наводзіць парадак па заветам свайго правадыра? Кожны дзень стаіць смрад ад дыму, а асабліва, калі сцямнея. На запытанні пажарнікам і мясцовым шышкам атрымліваем адказ:"А што мы можам сдзелаць? Законам не запрышчано кастры развадзіць на агародах і каля гаражэй" На прапанову аб'явіць Адзіны Дзень Кастра нешта мямлюць, карацей, пакуль зачос ім не ўкажа, усе будуць цярпець і мучацца. Хай бы пажглі смецця каля драздоў, каб кожны дзень з Колькам нюхалі, можа тагда б нешта змянілася?
0
хамса / Адказаць
24.04.2019 / 14:59
Мад., чего вы сегодня на всех рычите? а сегодня между прочим Всемирный день защиты лабораторных животных)

Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру