Фота гродзенскай міліцыі

Фота гродзенскай міліцыі

У Ваўкавыскім раёне падчас руху страціў прытомнасць 81-гадовы кіроўца. Здарэнне адбылося 23 красавіка на 50-м кіламетры аўтадарогі «Гродна — Ружаны — Івацэвічы».

У пенсіянера раптоўна пагоршыўся стан здароўя. Аўтамабіль Hyundai апынуўся ў левым кювеце. Мужчына атрымаў шматлікія траўмы, яго шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0