Міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус падпісаў зварот на імя міністра ўнутраных спраў, піша Delfi.

Раней ўключыць расійскага спевака Грыгорыя Лепса ў так званы «чорны спіс» прапаноўвалі тры члены Сейма — Інгрыда Шыманіцпе, Аўдронюс Ажубаліс і Лаўрынас Кашчунас.

На думку літоўскіх СМІ, Лепс можа быць звязаны з расійскай мафіяй — па дадзеных амерыканскіх крыніц, ён выступаў у якасці кур'ера, перадаваў грошы розным асобам ад лідараў групоўкі. Лепс ва Украіне ужо ўключаны ў «чорны спіс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0