24.04.2019 / 10:35

Каманда Парашэнкі назвала прычыну паразы на выбарах 16

Кіраўнік фракцыі Блока Пятра Парашэнкі (БПП) у Вярхоўнай Радзе Артур Герасімаў падзяліўся сваім меркаваннем аб прычынах паразы Пятра Парашэнкі на выбарах

«Мы дакладна разумеем, што адна з ключавых памылак — у інфармацыйнай стратэгіі, бо мы не змаглі данесці да людзей усю значнасць тых дасягненняў, якія былі атрыманы Украінай як дзяржавай на працягу гэтых 5 гадоў», — заявіў ён.

Герасімаў распавёў, што на пасяджэнні БПП было вырашана зрабіць Парашэнку лідарам палітычнай сілы. Па выніках парламенцкіх выбараў будуць зроблены высновы, і партыю чакаюць вялікія кадравыя перамены.

13
Казік / Адказаць
24.04.2019 / 10:44
І прычына, вядома, не ў працы за гэтыя 5 год.
13
Юджын / Адказаць
24.04.2019 / 10:51
Пройгрыш у сацыяльных сетачках і гэтых вашых юцюбчыках відавочны, але і кадравыя памылкі таксама значныя - замена Саакашвілі на нейкага іншага, які ў выніку і зрабіў Пятру дыверсію, + старыя рыгі ў камандзе (Гепа і іншыя), пракурор Юга Луцэнка... Ну і гэтымі кадравымі памылкамі ўдала скарысталася каманда Зе (хаця ў іх шкілетаў у шафе яшчэ больш, але пра іх данесці не змаглі). Хаця і ў юцюбе на баку Парашэнкі выступалі многія вядомыя палітычныя блогеры (Палтава, Луганскі і іншыя), але ў Зеленскага аўдыторыя аказалася большай з-за яго розных забаўляльных каналаў, якія ў гадзіну Ч выкарысталі ў палітычных мэтах. Так і ў Беларусі можа быць - тыя, хто глядзіць рознага густа расейскае лайно ў тэлевізары, ці юцюбе, можа пайсці супраць Незалежнасці Беларусі, калі праз гэтыя каналы падачы інфармацыі пачнуць вяшчаць (а некаторыя ўжо пачалі) супрацьбеларускую прапаганду. Таму нельга Нашай Ніве перапошчваць відосікі з расійскіх медыяў нават з нейтральнымі і пазітыўнымі для Беларусі навінамі, бо за імі паследуюе ў рэкамендацыях прапаганда. А Мінінфарму б не пераследам нашых незалежных СМІ займацца, а гігіенай інфармацыйнай прасторы з Усходу, але такое адчуванне, што ў нас паўсюль заселі крамлеўскія гніды...
16
Мiця Выкручанскi / Адказаць
24.04.2019 / 10:55
... все воруют !...все завидуют !...все хотят в Америку !... НАС  ВСЕХ тошнит от менталитета !
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру