26.04.2019 / 13:58

26 апреля в минском кинотеатре — фильм «Можно только представить» в белорусской озвучке 2

Кінатэатр «Масква» (пр.Пераможцаў, 13).

«Кінаконг» прэзентуе новы фільм па-беларуску: 26 красавіка ў пракаце стартуе «Я магу толькі марыць» — біяграфічнае кіно пра стварэнне аднайменнага музычнага хіта.

У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў спеў, які скарыў сэрцы слухачоў. З мільёнамі прададзеных копіяў, спеў «I can only imagine» стаў тройчы плацінавым, узначаліў хіт-парады і названы найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам у сучаснай гісторыі.

Але перад ягоным стварэннем аўтару давялося прайсці праз многія жыццёвыя выпрабаванні — хатні гвалт, уцёкі з дому, пошукі сябе…

Фільм, які на пачатку выглядае музычнай біяграфіяй, раскрываецца як глыбокая і кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей, дзіцячыя траўмы, веру, прабачэнне і прымірэнне.

Яшчэ большую сілу гэтай гісторыі надае яе сапраўднасць — фільм распавядае рэальную біяграфію Барта Міларда — 46-гадовага фронтмэна амерыканскага гурта Mercy Me.

Выпушчаны ў 2018 годзе фільм «Я магу толькі марыць» паўтарыў выбуховы поспех песні — пры сціплым бюджэце ў $ 7 млн ён сабраў у 12 разоў больш — за $ 80 млн толькі ў ЗША. А цяпер і ў беларускіх гледачоў ёсць магчымасць паглядзець гэты глыбокі і кранальны фільм на вялікім экране, ды яшчэ і на роднай мове ў агучцы найлепшых беларускіх артыстаў.

26-28 красавіка фільм можна ўбачыць у кінатэатрах «Масква» і silverscreen. Квіткі ў касах і анлайн.

1
Pauliuk / Ответить
24.04.2019 / 11:54
Ну нарэшце, прычакалі! Будзем абавязкова,
1
koti / Ответить
24.04.2019 / 18:43
   Заўсёды з задавальненнем гляджу кінастужкі агучаныя на беларускую мову, у іх асаблівая аўра і энергетыка. А героі фільма, якой бы нацыянальнасці яны не былі,  калі гавораць з экрана па-беларуску, становяцца больш блізкімі і зразумелымі. 
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера