Беларуска Таццяна Ліпніцкая, вядомая пад псеўданімам Б'янка, захварэла. Спявачцы прыйшлося нават паставіць кропельніцу з-за сур'ёзнага атручвання. Як паведаміла сама зорка, ёй дыягнаставалі харчовую токсіка-інфекцыю. 33-гадовая Б'янка прызналася, што атруцілася нясвежай ежай, піша kp.ua.

Яе стан ужо значна лепшы, спявачка нават паспела схадзіць на эфір.

Б'янка нарадзілася ў 1985 годзе ў Мінску. Ці не першая ў Беларусі і Расіі выканаўца ў стылі R&B. Атрымала вядомасць дзякуючы хітам «Былі танцы», «Пра лета», «Музыка», «Стыль сабачкі». Са жніўня 2018 года была замужам за Раманам Бязрукавым. Праз чатыры месяцы яны развяліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0