Выхад ЗША з дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеннях (СНУ-3) прывядзе да новай гонкі ўзбраенняў, заявіў начальнік Генштаба Узброеных сіл Расіі Валерый Герасімаў.

«Развал гэтага пагаднення прывядзе да страты адзінага кантрольнага механізму ў сферы стратэгічных узбраенняў — інспекцыйнай дзейнасці на аб'ектах Расія - ЗША», — сказаў Герасімаў на канферэнцыі па міжнароднай бяспецы ў Маскве.

Ён дадаў, што без допуску інспектараў на аб'екты расійскі бок будзе арыентавацца не на рэальны стан рэчаў, а на максімальныя магчымасці амерыканскага боку, што прывядзе да росту недаверу і «новага вітка гонкі ракетных узбраенняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0