24.04.2019 / 12:17

«Белінвестбанк» абмяжоўвае зняцце грошай у банкаматах і аддзяленнях 22

«Белінвестбанк» папярэджвае сваіх кліентаў пра тое, што з 2 мая змяняюцца правілы зняцця грошай у банкаматах.

Цяпер за дзень можна будзе зняць не больш за 500 рублёў на суткі. Ёсць ліміт і на месяц — можна зняць не больш за 1500 рублёў.

Для валютных картак ліміт складзе 200 даляраў ці еўра на дзень, а таксама 600 даляраў ці еўра на месяц.

Пры перавышэнні будзе спісвацца камісія — 0,5% ад сумы, але мінімум 2 рублі, альбо 3 даляры, альбо 3 еўра за кожнае зняццё.

Зняць грошы без камісіі ў аддзяленні «Белінвестбанка» таксама не атрымаецца. За любую аперацыю давядзецца заплаціць 0,5% ад сумы, але мінімум 50 капеек, ці 1 даляр, ці 1 еўра).

Уводзяцца абмежаванні і на прагляд свайго баланса — бясплатна можна праверыць свой рахунак у банкаматах толькі тройчы на месяц. Кожны наступны прагляд будзе каштаваць 25 капеек.

Чытайце таксама: Белінвестбанк патлумачыў, навошта ўвёў камісію за зняццё наяўных — для вашай бяспекі

1
мясцовы2 / Адказаць
24.04.2019 / 12:33
Што на гэта скажа МАРГ ды нацбанк?
1
Кажыма праўду / Адказаць
24.04.2019 / 12:34
Пэўна банк адсякае ад кліенцкага партфелю фізічных асоб. З часам можна будзе і банкаматы прыбраць. Аптымізацыя бізнесу ва ўмовах згалення насельніцтва.

Я вам пакажу дзяржаву для народу, бл@дж!
3
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
24.04.2019 / 12:37
Вонючий беларуский сервис. Банк убогий. Не связывайтесь с этой вонючей конторой.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру