Леанід Кулакоў на фота трымае сцяг. Фота Волі Афіцэравай.

Леанід Кулакоў на фота трымае сцяг. Фота Волі Афіцэравай.

Таксіста Леаніда Кулакова асудзілі за ўдзел у малітве каля Кафедральнага сабора 7 красавіка без дазволу Мінскага гарвыканкама. На тым маленні ён трымаў бел-чырвона-белы сцяг.

На Кулакова склалі адміністратыўны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Суддзя Валерый Есьман аштрафаваў гэтага жыхара Мінска на 45 базавых велічыняў (1147,5 рубля).

«У пратаколе было напісана, што мітынгаваў у несанкцыянаваным месцы, а на судзе амапавец сказаў, што я нічога не рабіў, проста стаяў маліўся. Дык што, цяпер вернікі не могуць маліцца каля касцёлу? Можа, выклікаць святароў і запытаць, дзе можна маліцца, а дзе нельга? Буду абскарджваць прысуд», — распавёў belsat.eu Леанід Кулакоў.

Такі ж пратакол атрымаў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0