24.04.2019 / 13:20

Мова наша. Май ці травень? 16

Як правільна: май ці травень? Людзі, для якіх беларуская мова чужая, а расейская родная, часам пераносяць унутраную логіку расейскай мовы на беларускую. Скажам, у расейскай «бегемот» і «гіпапатам» — абсалютныя сінонімы, і для іх гэта абсалютна нармальна. Але калі ў расійскай мове ёсць толькі «чай», ім думаецца, што ў беларускай мове мусіць быць толькі адзін яго адпаведнік. Між тым у беларускай мове існуюць два нейтральныя сінонімы «чай» і «гарбата». Няма ніякай розніцы: чай ці гарбата, чай з мятай ці гарбата з мятаю. Тое самае і са словамі «май» і «травень». Ці вось вам прыклад з ангельскай мовы: litter, garbage, trash, junk, waste, rubbish… Па-ангельску маса сінонімаў, вельмі блізкіх, для аднаго нашага слова «смецце». 

Слова «май» — абсалютна нармальнае. Па-беларуску жыта «маюе» (па-расейску: колосится), першыя грыбы — «маёвыя» (па-расейску: каласавікі). Але існуе і сінонім «травень» — з той жа лінейкі, што чэрвень, жнівень. Па-польску і па-расейску: толькі «май». Па-ўкраінску: «травень». А па-беларуску: і так, і так.

Сяргей Гезгала

4
гыгыгы / Адказаць
24.04.2019 / 13:29
Дауно было цикава гэтае пытанне. Дзякую
2
гоблін / Адказаць
24.04.2019 / 14:00
Дзякую, было цікава прачытаць! 
4
Ангеліна / Адказаць
24.04.2019 / 14:16
Калі я вучылася ў школе, мы спачатку пісалі ў сшытках выключна "травень". Але аднойчы (другая палова дзевяностых, год не памятаю), настаўніца сказала: "Адгэтуль аіфцыйная мова "травень" не прызнае, пішам толькі "май"". 

Для мяне выкарыстоўванне слова "май" з'яўляецца недарэчным. Магчыма, гэта прыйшло калісьці ў Баларусь як паланізм. У палякаў таксама ўсе месяцы маюць польскія назвы, і толькі май - з лаціны. З расейскай не варта параўноваць - там усё лацінскае. Алі калі мы маем 11 месяцаў сваіх, адметных, навошта адін іншамоўны?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру