24.04.2019 / 14:26

Ксендз Сергей Суринович защитил в Польше докторскую диссертацию по переводам Нового Завета на белорусский язык 3

24 красавіка ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) адбылася абарона доктарскай дысертацыі кс. Сяргея Сурыновіча, які нясе служэнне пробашча ў парафіі ў Друі, паведамляе catholic.by 

Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэту Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову».

Абароне доктарскай працы папярэднічала напісанне навуковай дысертацыі, даследаванні і праца над якой працягваліся на працягу пяці гадоў. У працэсе абароны адбыўся камісійны экзамен па спецыяльнасці біблійная тэалогія. Гэта навука, што ў сукупнасці з біблійнай інтрадукцыяй і біблійнай экзегэтыкай складае і стварае дысцыпліну пад агульнай назвай біблістыка.

У сваіх навуковых даследаваннях кс. Сяргей Сурыновіч, кіруючыся гістарычна-крытычным метадам, аналізуе антрапонімы і тапонімы семіцкага, грэцкага і лацінскага паходжання ў перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову, зробленых у 1914—2017 гадах.

Доктарская дысертацыя кс. Сяргея Сурыновіча, напісаная пад навуковым кіраўніцтвам прафесара-бібліста кс. Януша Крэцідлы, з’яўляецца першай і наватарскай спробай навуковага аналізу азначанай тэмы і ахоплівае ўсе пераклады Новага Запавету на сучасную беларускую мову.

Сяргей Сурыновіч нарадзіўся 13 красавіка 1976 г. у Лугамавічах Івеўскага раёна ў сям’і настаўніка. Вучыўся ў духоўных семінарыях у Гродне і Санкт-Пецярбургу. Служыў у розных парафіях у Расіі, пасля вяртання ў Беларусь быў пробашчам у Віцебску і парафіі ў Слабодцы (Браслаўскі дэканат). Цяпер служыць у парафіі Найсвяцейшай Тройцы у Друі.

3
litvin Babrujskaha pavietu / Ответить
24.04.2019 / 13:51

  Вельмі добра!  З Божай міласьцю і ласкай....Толькі каталіцкі касьцёл і турбуецца  аб нацыянальнай мове, прынамсі  ў  духоўным жыцьці....  А як рпц  ?
  
0
Алёна К. / Ответить
24.04.2019 / 21:00
Шчырыя віншаванні і пажаданні плённага служэння Богу і Айчыне. Калі не памыляюся, гэта той ксёндз, што паднімаў пытанне аб праблему з ужываннем у каталіцкім касцёле слова " блаГАслвіць", бо больш правільна казать "дабраславіць". Можа зараз што зменіцца, колькі ж можна ў Госпада Бога прасіць сабе благога(((
0
Ян Севярын Бакей / Ответить
24.04.2019 / 21:39
наша сям'я ніколі не забывала айца Сяргея Сурыновіча, хаця сыйшоў ён вымушана  з нашай парафіі страшна падумаць як даўно.( і толькі раз мімалётна сустрэліся потым на штогадовай імшы  пад паўстанцкімі крыжамі каля Мохавічаў-Ольжава.) Цешымся з нагоды такой сьветлай  сёняшняй навіны. Плёну і посьпехаў.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера