Культура33

Ксёндз Сяргей Сурыновіч абараніў у Польшчы доктарскую дысертацыю па перакладах Новага запавету на беларускую

24 красавіка ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) адбылася абарона доктарскай дысертацыі кс. Сяргея Сурыновіча, які нясе служэнне пробашча ў парафіі ў Друі, паведамляе catholic.by 

Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэту Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову».

Абароне доктарскай працы папярэднічала напісанне навуковай дысертацыі, даследаванні і праца над якой працягваліся на працягу пяці гадоў. У працэсе абароны адбыўся камісійны экзамен па спецыяльнасці біблійная тэалогія. Гэта навука, што ў сукупнасці з біблійнай інтрадукцыяй і біблійнай экзегэтыкай складае і стварае дысцыпліну пад агульнай назвай біблістыка.

У сваіх навуковых даследаваннях кс. Сяргей Сурыновіч, кіруючыся гістарычна-крытычным метадам, аналізуе антрапонімы і тапонімы семіцкага, грэцкага і лацінскага паходжання ў перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову, зробленых у 1914—2017 гадах.

Доктарская дысертацыя кс. Сяргея Сурыновіча, напісаная пад навуковым кіраўніцтвам прафесара-бібліста кс. Януша Крэцідлы, з’яўляецца першай і наватарскай спробай навуковага аналізу азначанай тэмы і ахоплівае ўсе пераклады Новага Запавету на сучасную беларускую мову.

Сяргей Сурыновіч нарадзіўся 13 красавіка 1976 г. у Лугамавічах Івейскага раёна ў сям’і настаўніка. Вучыўся ў духоўных семінарыях у Гродне і Санкт-Пецярбургу. Служыў у розных парафіях у Расіі, пасля вяртання ў Беларусь быў пробашчам у Віцебску і парафіі ў Слабодцы (Браслаўскі дэканат). Цяпер служыць у парафіі Найсвяцейшай Тройцы у Друі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай20

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць