24.04.2019 / 14:02

Крэмль раскрыў тактыку Пуціна ў адносінах з Зяленскім 5

Tut.by

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін будзе выстройваць лінію адносінаў з Кіевам з улікам заяў і дзеянняў пераможцы прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Уладзіміра Зяленскага, заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Па словах Пяскова, у дадзены момант існуе шмат белых плям у плане разумення падыходаў Зяленскага ў асноватворных пытаннях двухбаковых адносін. У прыватнасці, удакладніў прэс-сакратар, невядомая пазіцыя Зяленскага па пытанні ўтрымання пад вартай расіянаў ва Украіне.

«Чакаем першых крокаў і дзеянняў абранага прэзідэнта Украіны», - дадаў прэс-сакратар расейскага лідара.

Каментуючы перамогу Уладзіміра Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах, Пяскоў адзначыў, што законнасць галасавання была пастаўлена пад пытанне, калі тром мільёнам грамадзян не было прадастаўлена магчымасці галасаваць.

9
меркаванне / Адказаць
24.04.2019 / 14:13
Зяленскі не будзе прагібацца перад крамлём, як тутэйшая сівая марыянетка. Бо мае гарантаваную падтрымку цывілізаванага света.
0
алекс / Адказаць
24.04.2019 / 14:22
Вось так. Крэмль ставіць пад сумнеў вынікі выбараў. Чэкістская хунта сама не адчэпіцца ад Украіны. Яе трэба адчапляць) Слава Украіне!
16
Мiця Выкручанскi / Адказаць
24.04.2019 / 14:35
...хитрый хлопец будет и Вашим и Нашим пудрить мозги !...могу поспорить !
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру