24.04.2019 / 14:36

Пазняку — 75. Што пішуць у сацсетках 7

24 красавіка святкуе 75-годдзе Зянон Пазняк. Правільна ён дзейнічаў ці памылкова — пра гэта спрачаліся аналітыкі і будуць спрачацца гісторыкі. Адно бясспрэчна: без Пазняка немагчыма ўявіць беларускую гісторыю найноўшага часу

Старэйшае пакаленне памятае раскацістае «Дэпутат Пазняк!» у зале Вярхоўнага Савета, шматтысячныя акцыі на мінскіх праспектах. Пазняк дагэтуль палярызуе: адны лічаць яго прарокам, да якога нацыя яшчэ не дарасла, другія — папулістам і дэмагогам, трэція — этнічным нацыяналістам-фундаменталістам. Пазняк ужо чвэрць стагоддзя не жыве ў краіне, але нават Лукашэнка згадваў яго, не называючы імя, у апошняй «Вялікай размове».

Для маладзейшага пакалення Пазняк — больш легенда, чым рэальная асоба. Што ж пішуць у сацсетках людзі розных пакаленняў?

14
меркаванне / Адказаць
24.04.2019 / 14:56
Шкада, што Тане Караткевіч лукашысты няўдячныя намалявалі ўсяго 4,44%, а то б Карпаў зажыў бы ў краіне сваёй мары.
Белавус зрабіў карцінку Пазьняка са свайго партрэта?
Нешта зусім нічога не пісалі пра подзьвігі маладога спадара Вайкуля? Можа ён хоць фінгал правадыру паставіў, а?
8
фелікс / Адказаць
24.04.2019 / 15:10
- Вы бачылі Пазняка ?
- Не.
- А ён ёсць.
28
Ёпрст / Адказаць
24.04.2019 / 18:48
Камрады, кожнага можна крытыкаваць, у ты ліку і Пазьняка, ён не Свяшчэнная Карова! 
Калі лаканічна пра чыста дзяржаўную палітычную дзейснасць Пазьняка, які меў тады велізарны аўтарытэт. Пачаў агітацыю супроць камуністаў, якія тады былі проста кіраўнічай бюракратыяй (ну якія камуністы, мамадарагая), дрэнна правёў выбары, правёў моцны антыкамуністычны мітынг, чым вельмі бюракратаў напалохаў, падрыхтаваў Закон аб рэферэндуме, якім потым паспяхова скарыстаўся Лукашэнка, наладзіў збор подпісаў аб рэферэндуме пра роспуск ВС 12-га склікання, які бліскуча прайграў (бо ня ведаў савецкі анекдот пра Канстытуцыю - Я маю права? Маеце! А магу? Безумоўна НЕ!), бо не падрыхтаваў выхад соцен тысяч на плошчу Незалежнасці у якасці ціска на ВС! Гэтай спробай рэферэндуму вымусіў бюракратыю змяніць парламентскі варыянт Канстытуцыі на прэзідэнтскі! Усё! Далей адсідка у ВС 12 склікання і ўцёкі за мяжу! На Захадзе працы на карысць Беларусі, акрамя знакамітых факсаў, абсалютны нуль! Але усе гады татальна ганьбіў усіх, хто не у ягонай маргінальнай групоўке!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру