24.04.2019 / 14:36

Сіноптыкі: Хутка дажджы і нават навальніцы. А месцамі да +27°С 1

Фота Сяргея Гудзіліна

25 красавіка пераважна без ападкаў, толькі днём па крайнім паўднёвым захадзе краіны невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні: днём парывісты. Ноччу +4.. + 10°С, днём +19.. + 25°С.

26 красавіка, у пятніцу, днём па паўднёва-заходняй Беларусі надвор'е будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса міжземнаморскага паходжання. Ноччу па крайнім паўднёвым захадзе, днём пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Ноччу +6.. + 11°С, па паўднёвым захадзе да + 13°С, максімальная днём +20.. + 27°С.

Нарэшце 27 красавіка, у суботу, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Ноччу +7.. + 14°С, днём +18.. +25° С, месцамі да + 27°С.

5
Матёрый / Адказаць
24.04.2019 / 19:30
В апреле + 27. За это синоптики получают зарплату, не 300 рублей. Сидят в тёплых кабинетах. Плохо живём?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру