24.04.2019 / 14:58

Bloomberg: У Пуціна расце незадаволенасць Лукашэнкам 4

kremlin.ru

У прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна расце незадаволенасць у адносінах да яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на блізкія да Крамля крыніцы. Па іх словах, расійскі лідар занепакоены тым, што Мінск можа паспрабаваць выйсці з-пад уплыву Масквы.

У Крамлі агенцтву пакуль не пракаментавалі гэтую інфармацыю.

Беларусь, як піша Bloomberg, асцерагаецца ціску з боку Расіі, што выяўляецца ў тым ліку ў пагрозах скараціць аб'ёмы эканамічнай дапамогі. Неспакой Мінска можа быць звязаны з планамі дзвюх краін па далейшай інтэграцыі, паказваюць крыніцы.

Беларускі бок у апошнія тыдні неаднаразова выказваў незадаволенасць дзейнасцю расійскага пасла ў Мінску Міхаіла Бабіча. Так, Аляксандр Лукашэнка абвінавачваў дыпламата ў тым, што ён дэзінфармаваў журналістаў па пытанні кошту сумеснага з Масквой праекта АЭС, а МЗС Беларусі заяўляла, што Бабіч разбурае адносіны паміж дзвюма краінамі.

Спрэчка паміж Масквой і Мінскам перыядычна абвастраецца на фоне эканамічных рознагалоссяў. Так, Беларусь незадаволеная падатковым манеўрам у нафтавай галіне Расіі, з-за якога паліва будзе пастаўляцца ў краіну па сусветных цэнах, і хацела б атрымаць ад расійскага боку кампенсацыю за гэта, але той адмаўляецца. Акрамя гэтага абурэнне Мінска выклікала красавіцкая аперацыя расійскіх уладаў па спыненні кантрабанды з Беларусі ў РФ, піша lenta.ru

3
Бел / Адказаць
24.04.2019 / 15:10
Путин сам виноват: послал Бабича в Беларусь, который не проработав и года раскрыл оппозиционерам Беларуси из "Говори правду" коммерческую тайну о стоимости строительства АЭС, что может повлечь миллиарды долларов потерь России при строительстве АЭС в других странах. Плюс риторика Бабича отворачивает Беларусь от России. Так что деваться некуда Беларуси - приходится отворачиваться...
1
vovik21.12 / Адказаць
24.04.2019 / 16:50
А у меня недовольство Путиным, уже давно не падает!))
0
Дед Мороз / Адказаць
24.04.2019 / 20:39
Если честно то Путен надоел тут многим, пусть забирает своего Бобича с калькулятором... и сидит молча не тявкая вообще :)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру