24.04.2019 / 16:17

Лукашэнка выбачыўся, што назваў Анісім «Таццянай», і патлумачыў, як так выйшла 14

Алена Анісім у інтэрв'ю «Беларускаму партызану» патлумачыла, чаму Лукашэнка, адказваючы на яе пытанне падчас паслання, назваў яе Таццянай:

Алена Анісім.

«Ён пасля падышоў да мяне разам з усёй сваёй світай і папрасіў прабачэння. Калі Аляксандр Лукашэнка стаў выходзіць з Авальнай залы, многія да яго адразу падбеглі. Я не падыходзіла, проста чакала, калі ён выйдзе. А ён падышоў да мяне і сказаў: «Я ж ведаю, што ты Лена, а мне сказалі, што я цябе Таняй назваў!». І папрасіў прабачэння.

Сказаў, што ў яго была дзяўчына Таццяна, якую ён кахаў. І паціснуў мне руку. А я тут жа адказала: атрымліваецца, я трапіла ў шэрагі вашых любімчыкаў? Лукашэнка адказаў: ну не ворагаў жа!

Агаворкі, вядома, ва ўсіх бываюць, іншы раз і не заўважыш. Але ўвагу Лукашэнкі на гэты момант звярнулі, і ён палічыў неабходным папрасіць прабачэння».

4
Бел / Адказаць
24.04.2019 / 16:25
"Сказаў, што ў яго была дзяўчына Таццяна, якую ён кахаў. "

Ох, колькі ў яго дзяўчат, аказваецца, было...
7
LitvinM / Адказаць
24.04.2019 / 16:41
Як так выйшла? Усе проста - гэта такі стыль, які выразна падкрэсьлівае, што АГЛы (так здаецца яго зваць) ніколі і нокога не паважаў. ен цудоўна ведае, як зваць Анісім, ці што Сьвентак памер ужо колькі год таму. Усе ен ведае. Проста гэта такі стыль - вы тут бруд пад нагамі маімі
50
Мацей Бурачок / Адказаць
24.04.2019 / 17:05
Уважения достойно.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру