24.04.2019 / 15:50

Кіроўцу легкавіка, што заблакаваў праезд хуткай у Мінску, пазбавілі правоў на тры месяцы 7

Кіроўца легкавіка, які заблакаваў праезд хуткай у Мінску, пазбаўлены права кіравання на тры месяцы, паведамляе БелТА

Яму таксама трэба будзе выплаціць штраф у памеры 10 БВ (255 рублёў).

Канфлікт паміж кіроўцамі легкавога аўтамабіля «Фальксваген» і хуткай медыцынскай дапамогі адбыўся 7 красавіка двары дома №153 па праспекце Ракасоўскага. Кіроўца легкавіка адмовіўся саступіць шлях кіроўцу хуткай з уключанымі пробліскавымі маячкамі.

Інфармацыя пра інцыдэнт ад яго ўдзельнікаў і відавочцаў у ДАІ не паступала, аднак відэа інцыдэнту было размешчана ў інтэрнэце. Праведзена праверка. Кіроўца легкавога аўтамабіля на разгляд не з'явіўся.

2
scorpy / Адказаць
24.04.2019 / 15:56
тры месяцы - малавата будзе
22
vovik21.12 / Адказаць
24.04.2019 / 16:48
Не уверен, что решение справедливое.
1
HENRIK KWINTA / Адказаць
24.04.2019 / 17:57
У такога быдла трэба забираць пасведчанне кироуца да канца жыцця, каб другим падомным да яго была навука.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру