27 красавіка а 12:00 у кавярні 1801 Coffee (Незалежнасці, 95) прафесійная ілюстратар і блогер Лізавета Ганчарова зладзіць воркшоп «Хто жыве ў лесе?»
На занятку вы авалодаеце тэхнікай скетчаў лінерамі, а таксама навучыцеся перадаваць сваю ідэю на паперу, папрацуеце з прапорцыямі і фактурамі, атрымаеце натхненне ды матывацыю на творчасць.
Цана ўдзелу: 8 BYN.
У кошт уваходзіць занятак, матэрыялы, а таксама персанальныя рэкамендацыі па ілюстрацыі.
Колькасць месцаў абмежаваная, спяшайся запісацца!
Запіс па тэлефоне: +375447696394
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока». УНП 191688610