24.04.2019 / 16:49

На «Нафтан» пачала паступаць «чыстая» нафта

У ААТ «Нафтан» пачалася прапампоўка нафты, «якая адпавядае тэхналагічным стандартам», па паўночнай галіне нафтаправода (Сургут-Полацк), паведамляе БелТА.

«Аб'ём прапампоўкі забяспечвае работу вытворчых магутнасцяў на зніжанай загрузцы», — паведамілі ў канцэрне.

Нафта прызначана для перапрацоўкі на «Нафтане».

На Мазырскім НПЗ сітуацыя застаецца ранейшай.

«Якасць нафты на гэты момант не палепшылася», — праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру