24.04.2019 / 17:00

Суркоў пра расійскія пашпарты для жыхароў «ДНР»: Гэта абавязак перад рускамоўнымі 36

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў заявіў, што рашэнне Уладзіміра Пуціна пра выдачу жыхарам акупаванага Данбаса расійскіх пашпартоў з'яўляецца абавязкам уладаў Расіі перад «людзьмі, якія гавораць і думаюць па-руску».

Пра гэта ён заявіў ТАСС.

«Гэта доўг Расіі перад людзьмі, якія гавораць і думаюць па-руску, якія цяпер апынуліся ў вельмі цяжкай сітуацыі з-за рэпрэсіўных дзеянняў кіеўскага рэжыму. Украіна адмаўляецца прызнаваць іх сваімі грамадзянамі, уводзячы эканамічную блакаду, не дапускаючы іх на выбары, ужываючы супраць іх ваенную сілу», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, рашэнне Пуціна з'яўляецца «абсалютна справядлівым і непазбежным».

«Атрымаўшы пашпарты, людзі будуць адчуваць сябе больш абароненымі і свабоднымі», — падкрэсліў памочнік Пуціна.

Нагадаем, расійскія тэлеграм-каналы мяркуюць, што Уладзіслаў Суркоў можа стаць новым паслом Расіі ў Беларусі.

6
фелікс / Адказаць
24.04.2019 / 17:03
Гэта ж Гітлер таксама займаўся падообным - аб'явіў Германію адказнай за тых, хто "гаворыць і думае па-нямецку", калі не памыляюся.
5
Бел / Адказаць
24.04.2019 / 17:04
Калі гэтага Суркова пашлюць у Беларусь замест Бабіча, то адразу яго не пускаць, каб потым не прыйшлося беларускіх грамадзян абараняць ад расійскіх пашпартоў!
199
Гражданин России / Адказаць
24.04.2019 / 17:11
Бел, если в российском посольстве на Нововиленской начать выдачу российских паспортов, очередь желающих избавиться от гражданства Страны Смертных Приговоров и получить российский паспорт выстроится до Площади Победы.  
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру