24.04.2019 / 17:15

З-за моцнага ляснога пажару закрылі пункт пропуску «Прывалка»

З 16.00 з-за ляснога пажару прыпынена афармленне ў пункце пропуску «Прывалка» ў абодвух напрамках, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Фота: s13.ru.

У сувязі з узгараннем лесу ў раёне населенага пункта Крынічнае Гродзенскага раёна перакрылі трасу Р42 Гродна — Гожа — мяжа Літвы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру