Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць былога намесніка старшыні Пагранкамітэту генерал-маёра Яўгена Камарніцкага.
Яму інкрымінуецца шматразовае атрыманне адкатаў за лабіраванне інтарэсаў камерцыйнай структуры. Па гэтай жа справе былі арыштаваныя пагранічныя начальнікі ў рэгіёнах.

Камарніцкі ўзначальваў у пагранведамстве службу тылу.

Арыштавалі яго ўжо калі ён выйшаў на пенсію.
Набралася даволі перакрыжаваных сведчанняў супраць яго.

Гаворка ідзе пра заключэнне дамоваў падраду на будоўлі ўзамен за хабар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?