24.04.2019 / 22:31

Парушальнікаў паркоўкі каля плошчы Незалежнасці цяпер штрафуюць у аўтаматычным рэжыме  7

На вуліцы Савецкай у Мінску запрацавала аўтаматычная сістэма, якая фіксуе парушэнні правілаў паркоўкі.

Вуліца Савецкая — пад'езд да плошчы Незалежнасці і гандлёвага цэнтра «Сталіца», пад якім знаходзіцца платная паркоўка.

Тыя кіроўцы, якія хочуць ашчадзіць, часцяком пакідаюць свае аўтамабілі на прылеглай вуліцы.

З 17 красавіка іх пачалі штрафаваць у аўтаматычным рэжыме, павесіўшы спецыяльную камеру. Яна штохвіліну фатаграфуе дарожную абстаноўку і пры патрэбе выпісвае парушальнікам «ліст шчасця». Штраф на першы раз — 25,5 рубля.

Толькі за першы дзень вынесены 12 штрафаў, паведаміла ДАІ.

7
Ales' / Адказаць
25.04.2019 / 06:51
Калі ўжо за адсутнасць тэхагляду штрафаваць будуць?
0
БРСМ / Адказаць
25.04.2019 / 07:00
Не дзіўна, што першую такую камеру паставілі не там, дзе сітуацыя з паркоўкай сапраўды сур'ёзная, а ля Дома Урада...
11
Ляксандра / Адказаць
25.04.2019 / 08:18
Очередные козни Лукашенко против народа.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру