24.04.2019 / 19:27

Артылерыйскі снарад знайшлі каля школы ў Камянецкім раёне. Эвакуіравалі больш за 160 чалавек 2

З-за знойдзенага днём 24 красавіка снарада побач з Відамлянскай сярэдняй школай былі эвакуіраваны навучэнцы, работнікі і будаўнікі, якія працавалі на яе тэрыторыі, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны наткнуліся падчас рамонту каналізацыі: яго знайшлі ў катлаване за 12 метраў ад будынка ўстановы адукацыі. Са школы эвакуіравалі 133 вучня і 20 работнікаў. Небяспечную зону таксама пакінулі восем будаўнікоў.

На месца выязджала сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5526.

0
Матёрый / Адказаць
24.04.2019 / 19:38
По номеру на снаряде пробьют кто стиелял. И посадят артиллериста.
0
Матёрый / Адказаць
24.04.2019 / 19:54
Надо споймвть бродягу. Всё на него повесить.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру