24.04.2019 / 20:24

Штаб Зяленскага запатрабаваў новых санкцый супраць Расіі 30

Указ прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб спрошчанай выдачы пашпартоў жыхарам самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» не набліжае бакі да спынення агню, гаворыцца ў паведамленні каманды абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Facebook.

«Указам аб выдачы расійскіх пашпартоў грамадзянам Украіны, якія знаходзяцца на часова непадкантрольных нашай краіне тэрыторыях, Расійская Федэрацыя прызнала сваю адказнасць у якасці дзяржавы-акупанта», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Украіна будзе рабіць усё, што ад яе залежыць, каб абараняць і аказваць дапамогу ўкраінскім грамадзянам, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях.

«Украіна таксама разлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасці ў пытанні абароны інтарэсаў, правоў і свабод украінскіх грамадзян на часова акупаваных тэрыторыях і разлічвае на ўзмацненне дыпламатычнага і санкцыйнага ціску на Расію», — гаворыцца ў паведамленні.

8
Бел / Адказаць
24.04.2019 / 19:49
Отрубить их от СВИФТа...
9
Матёрый / Адказаць
24.04.2019 / 20:00
Сегодня дали паспорта ДНР. Завтра не дай Бог жителям Гомельской области. Что получится. Украина, Грузия, Молдова. Скем руссские только не воевали.
7
maha / Адказаць
24.04.2019 / 20:11
Хай бы Амерыка паспрабавала выдаць свае пашпарты на Данбасе, амаль 100% так званых рускіх у момант згадзіліся б стаць амерыканцамі. 
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру