24.04.2019 / 20:00

У Гомелі ўраджэнца Буда-Кашалёва падазраюць у збіцці і гвалце, следчыя шукаюць іншых магчымых ахвяр 2

У Гомелі затрымалі 33-гадовага жыхара Буда-Кашалёўскага раёна. Мяркуецца, што ў сакавіку за адзін тыдзень ён здзейсніў 3 злачынствы.

Ноччу 19 сакавіка мужчына збіў 33-гадовую жанчыну недалёка ад прыпынку «Універсітэт». Праз некалькі дзён, 25 сакавіка, знаходзячыся на Сельмашы, ён здзейсніў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да яшчэ адной дзяўчыны. Тым жа вечарам ля кар'ера на праспекце Касманаўтаў ён згвалціў выпадковую жанчыну.

Мужчыну затрымалі. Аднак не выключана, што ахвяр магло быць значна больш.

Калі вам вядома пра супрацьпраўныя дзеянні гэтага чалавека, просім паведаміць інфармацыю ў Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта па тэлефонах: 8 (029) 129-75-89, 8 (0232) 69-31-23.

2
Матёрый / Адказаць
24.04.2019 / 20:04
Повесить все глухори. И дело закрыто. Нашли проблему.
1
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
24.04.2019 / 20:55
Хацелася б бачыць, што гэты яскравы тапонім скланяецца, бо гэта ўсё ж беларуская назва, ды яшчэ й такая мілагучная й гістарычная! Ураджэнец чаго? Буды Кашалёвай. Увогуле, ад тамтэйшых пачуеш назву "Буда" (параўнайце зь дзеясловам "будаваць"). Буда, як і Гута, скланяецца як назоўнік жаночага роду. Адкуль? З Буды.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру