24.04.2019 / 20:50

«Чакалі на дэмбель, а сустракаем у труне». Загінуламу віцебскаму дэсантніку заставалася служыць 18 дзён 4

Дэсантнік Віктар Калачынскі, які памёр 23 красавіка ад траўмаў пасля наезду аўтамабіля ў вайсковай часці, — родам з Оршы. Яго мама і тата — чыгуначнікі, і сам хлопец да арміі працаваў электраманцёрам там жа. Яму заставалася служыць менш трох тыдняў — 13 мая сына і ўнука чакалі дома. Родныя ўжо рыхтавалі стол і прыдумалі цэлы сцэнар, як будуць сустракаць свайго салдата. «І вось сустракаем — у труне», — плача Віцева бабуля. Tut.by пагутарыў са сваякамі загінулага і даведаўся, што яны думаюць наконт здарэння ў часці.

Віцебскія дэсантнікі. Ілюстрацыйны здымак. Фота: Ігар Мацвееў.

Віктар Калачынскі быў малодшым з дваіх дзяцей у сям'і. Цяпер у бацькоў засталася толькі дачка.

Да арміі хлопец скончыў ПТВ-110 і паспеў папрацаваць электраманцёрам на Аршанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Туды ж збіраўся вярнуцца і пасля службы.

— Сын быў рабацягам. Сказаў: прыйду з войска — не буду гуляць месяц ці два, як гэта належыць дэмбелям па народных традыцыях, а адразу ж пайду на працу, трэба зарабляць грошы, хачу новую машыну, — успамінае апошнія размовы з Віктарам яго бацька, Андрэй Вітольдавіч Калачынскі.

Бацькі хацелі, каб сын вучыўся далей.

— Ён скончыў толькі ПТВ. І я разлічваў, што сын пойдзе ў тэхнікум, каб стаць механікам.

Тата не можа паверыць, што планам сына спраўдзіцца не наканавана:

— Як такое гора магло адбыцца? Сын быў прыгажун, такі прыязны, сяброўскі — яго ўсе сябры, усе суседзі любілі. А як яго любіла наша ўнучка, Віцева пляменніца! Надзене яго блакітны берэт і крычыць: «Я буду ваеннай!» І дзяўчына ў Віктара ёсць — чакала яго з войска. Мы ж яму на дэмбель ужо ўсё падрыхтавалі: і дэмбельскую форму, і стол. Заставалася ўсяго 18 дзён служыць.

Бацька просіць прабачэння, што не можа працягваць размову:

— Сын наш зараз прыедзе дадому — жонка забрала яго цела і вязе ў Оршу. А я тут рыхтуюся да пахавання, яно адбудецца заўтра, а першай гадзіне дня. Не, дзякуй, ніякай дапамогі нам не трэба. Нам дапамагаюць чыгунка і воінская часць, дзе служыў сын.

Андрэй Вітольдавіч перадаў трубку бабулі Віці, Надзеі Уладзіміраўне. Жанчына ледзь стрымлівае слёзы:

— Хлопцу — усяго 20 гадоў! Мы павінны былі яго сустрэць з войска 13 мая. Рыхтаваліся зрабіць гэта, як заведзена сустракаць дэсантнікаў. Традыцый ж гэтых шмат, напрыклад надзець цяльняшкі. Мы так усёй сям'ёй хваляваліся гэтыя паўтара года, пакуль Віця служыў, і так радаваліся, што вось ужо служба падышла да канца. Рыхтаваліся-рыхтаваліся да сустрэчы. І вось падрыхтаваліся — будзем у труне сустракаць.

Бабуля яшчэ не можа гаварыць пра ўнука ў мінулым часе.

— 29 снежня яму будзе 21 год. Ён такі ў нас хлопец залаты — сонейка, ды і толькі. Непітушчы, старанны — і ўсе сябры ў яго такія ж. Яны і ў часць да яго ездзілі, наведвалі.

Надзея Уладзіміраўна кажа, што ўнук марыў патрапіць служыць менавіта ў дэсант, у войску яму падабалася.

— А я зараз ужо думаю: трэба, напэўна, было яго адраіць у гэты дэсант ісці. Але што цяпер зрабіць: лёс, відаць, такі…

На думку радні, здарэнне 22 красавіка — няшчасны выпадак. Кажуць, канфліктаў у Віктара з калегамі не было, усе жылі дружна. А салдата, якога лічаць вінаватым, бабуля нават шкадуе.

— Ніхто з нас не збіраецца караць таго салдата, у дачыненні да якога заведзена крымінальная справа. Ведаеце, ён таксама малады, яму жыць… Што і як там у часці з гэтай машынай здарылася — пакуль падрабязнасцяў не ведаем.

Але бацькі Віктара кажуць, што не маюць ні да каго прэтэнзій.

Жанчына згадвае той дзень, калі ім паведамілі пра здарэнне. Першай аб траўме сына, кажа, даведалася мама Віктара.

— Прыехала з часці ў Оршу машына. Вайскоўцы паведамілі, што здарылася. Забралі маму Віці і яго сястру і павезлі іх у Віцебск, у бальніцу. Тата Віці ў той момант быў на працы. Унук страціў шмат крыві, яму прыціснула вантробы ў брушной поласці. Яму зрабілі аперацыю, забяспечвалі крывёю, лекары стараліся, але былі моцна пашкоджаныя ўнутраныя органы… Віцева мама наогул ад гора гаварыць не можа. Цяпер вось пахаваем нашага салдата каля дзядулі, каля майго мужа. Як перажыць гэта — не ведаем.

35
ooo / Адказаць
24.04.2019 / 21:54
Бесхребетные терпилы.
1
Хлопец з Лучына / Адказаць
24.04.2019 / 22:31
Вялікае гора ў сям'і і ў блізкіх. Спачуваем. Зямля пухам хлопчыку.
3
Виталий Cпикин / Адказаць
24.04.2019 / 22:38
Армия должна быть ТОЛЬКО КОНТРАКТНОЙ! Никаких принудиловок! 
В действительно АРМИИ с большой буквы должны быть приличные зарплаты, туда должен быть приличный конкурс из желающих, как на то же обучение в ВУЗы, например. 
Поскольку там будет конкурс, будет из кого выбрать именно ПРОФЕССИОНАЛОВ своего дела.  А не вымогающих деньги, стреляющих непонятно как, или доводящих своими измывательствами до побегов и суицидов.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру